Сальвадор Манкада (, нар. , Тэгусігальпа, Гандурас) - гандураскі брытанскі ўрач і фармаколаг.

Біяграфія Манкада нарадзіўся ў Тэгусігальпе, Гандурасе 3 снежня 1944 годзе, але пераехаў у Сальвадор ў 1948 годзе. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Сальвадора ў 1962—1970 гадах. У 1971 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе пад кіраўніцтвам Джона Вейна атрымаў ступень доктара філасофіі ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх навук, Каралеўскага каледжа хірургаў. Пасля кароткага перыяду даследаванняў ва ўніверсітэце Гандураса пераехаў у Wellcome Research Laboratories (Бэкенхэм, графства Кент) у 1975 годзе, дзе ён займаўся даследаваннямі простагландзінаў. З 1995 года дырэктар Вольфсанскага інстытута біямедыцынскіх даследаванняў пры Лонданскім універсітэцкім каледжы.

Адкрыў, што эндатэліяльны фактар рэлаксацыі, выяўлены Робертам Ферчгатам, - гэта аксід азоту NO. Аднак, Манкада не трапіў у лік трох навукоўцаў, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 за гэта адкрыццё, што выклікала крытыку шматлікімі навукоўцамі і таварыствамі Нобелеўскага камітэтаАртыкул у Nature. Ферчгат ў сваёй лекцыі пры атрыманні Нобелеўскай прэміі адзначыў, што ў дадзеным выпадку камітэт мог бы зрабіць выключэнне і ўручыць прэмію чацвёртаму лаўрэату.

Сальвадор Манкада жанаты з бельгійскай прынцэсай Марыяй-Эсмеральдай (), мае дваіх дзяцей.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1994), Лонданскага каралеўскага таварыства (1988)Члены Лонданскага каралеўскага таварыства, Еўрапейскай Акадэміі (1992).Salvador Moncada

Узнагароды 2013 — Залаты медаль прэміі Эрнста ЮнгаErnst-Jung-Medaille für Medizin in Gold, Preisträger 2013 2010 — Рыцар-бакалаўрNew Year Honours—United Kingdom (PDF) 1994 — Каралеўскі медальRoyal recent winners 1992 — Прэмія Хайнекена па медыцынеSalvador Moncada 1990 — Прэмія прынца Аструрыйскага

Выбраныя публікацыі Ferreira, S.H., Moncada, S. and Vane, J.R. (1971).Indomethacin and aspirin abolish prostaglandin release from the spleen. Nature New Biol., 231: 237-239. Needleman, P., Moncada, S., Bunting, S., Vane, J.R., Hamberg, M. and Samuelsson, B. (1976). Identification of an enzyme in platelet microsomes which generates thromboxane A2 from prostaglandin endoperoxides. Nature, 261: 558-560. Moncada, S., Gryglewski, R., Bunting, S. and Vane, J.R. (1976). An enzyme isolated from arteries transforms prostaglandin endoperoxides to an unstable substance that inhibits platelet aggregation. Nature, 263: 663-665. Moncada, S. (1982). Biological importance of prostacyclin. VIII Gaddum Memorial Lecture. Br. J. Pharm. 76, 3 31. Palmer, R.M.J., Ferrige, A.G. and Moncada, S. (1987). Nitric oxide release accounts for the biological activity of endothelium-derived relaxing factor. Nature, 327: 524-526. Palmer, R.M.J., Ashton, D.S. and Moncada, S. (1988). Vascular endothelial cells synthesize nitric oxide from L-arginine. Nature, 333: 664-666. Rees, D.D., Palmer, R.M.J. & Moncada, S. (1989). Role of endothelium-derived nitric oxide in the regulation of blood pressure. Proc. Natl. Acad. Sci. USA, 86: 3375-3378. Moncada, S. (2006). Adventures in vascular biology: a tale of two mediators. Phil. Trans. Roy. Soc. B., 361, 735-759. Almeida, A., Bolaños, J.P. and Moncada, S. (2010). E3 ubiquitin ligase APC/C-Cdh1 accounts for the Warburg effect by linking glycolysis to cell proliferation. Proc. Natl. Acad. Sci., 107: 738-741.

Спасылкі Professor Salvador Moncada The Wolfson Institute for Biomedical Research

Катэгорыя:Фармаколагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША