Руслан Гунчак (нар. ) — украінскі футбаліст, паўабаронца. Часам таксама гуляў на пазіцыі абаронцы. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Валока».

Клубная кар’ера Дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны (Першая ліга) у 1998 у складзе чарнавіцкай «Букавіны». У 2002—2009 выступаў за клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. Пасля сезону ў Азербайджане вярнуўся ў «Букавіну», у складзе якой стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі 2010/11.

«Нафтан» У лютым 2013 перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка стаў адным з лідараў каманды, у адсутнасць Алега Шкабары быў капітанам. Спачатку гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, потым апусціўся да цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2013 пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта, але неўзабаве вярнуўся ў Наваполацк і ў лютым 2014 падпісаў новы кантракт. У сезоне 2014 працягваў быць асноўным абаронцам навапалачан, па выніках сезону правёў на полі найбольшую колькасць часу сярод усіх ігракоў Вышэйшай лігі. За сезон забіў 7 мячоў (большую частку з пенальці).

У лютым 2015 яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном". У 2015—2016 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам «Нафтана». У снежні 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыЗащитник "Нафтана" завершил карьеру, аднак пазней далучыўся да «Букавіны» ў якасці гуляючага трэнера, правёў у гэтай якасці першую палову 2017 года.

Апошнія гады Улетку 2017 года пакінуў «Букавіну», а ў жніўні прыняў прапанову выступаць за аматарскі клуб «Валока» ў чэмпіянаце Чарнавіцкай вобласці. У 2018 годзе згуляў адзін матч за «Крэмінь» (Пістынь) у чэмпіянаце Івана-Франкоўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.

Дасягненні Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11 (20 галоў)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Сімург Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Івана-Франкоўск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны