Мелвін Эліс Калвін (; , Сент-Пол, Мінесота, ЗША — , , штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства, ганаровы член многіх замежных акадэмій навук і таварыстваў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1961).
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і эмігрантаў Розы Гервіц і краўца Эліяса Калвіна. Скончыў Мічыганскі каледж горнай справы і тэхналогіі (1931). З 1937 кіраўнік хімічнага аддзела, з 1947 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Сачыненні Chemical evolution, Eugene (Ore), 1961 The path of carbon in photosynthesis, Englewood Cliffs (N. Y.), 1957 (сум. з J. A. Bassham) The photosynthesis of carbon compounds, N. Y., 1962 (сум. з J. A. Bassham).
Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША