Дзмітрый Алісейка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч.
У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман». У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча.
У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк». Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014.
У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб.
Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама». У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама».
Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач» і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі». У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове.
У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі» і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У пачатку 2022 года некоторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў іграком «Астраўца», дзе пастаянна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец», аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец» і адправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», з якім неўзабаве падпісаў кантракт.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама (Мінск) 1 0 2008 дубль Дынама (Мінск) 1 0 2009 дубль Дынама (Мінск) 17 0 2010 дубль Дынама (Мінск) 14 1 2011 дубль Дынама (Мінск) 5 0 2011 Д3 Дынама-2 7 0 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 1 0 2013 Д1 Нёман 15 0 2014 Д1 Слуцк 27 5 2015 Д1 Слуцк 26 1 2016 Д1 Слуцк 23 2 2017 Д1 Дынама (Брэст) 19 2 2018 Д1 Іслач 21 0 2018/19 (2) Д2 Хімкі 12 0 2019/20 (пач.) Д2 Хімкі 2 0 2019 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 10 0 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 6 0 2021 Д1 Мінск 18 2 2022 Д2 Астравец 24 3 2023 Д2 Астравец 28 5
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі-М Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў