Ельскі краязнаўчы музей — музей Ельска (Гомельская вобласць).

Гісторыя У мэтах выканання Пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў "Аб далейшым увекавечанні памяці савецкіх людзей і воінаў" рашэннем бюро райкама КПБ і выканкама райсавета працоўных у г. Ельску 2.07.1966г. быў адкрыты музей Народнай славы. 3 чэрвеня 1975 года на базе музея Народнай Славы быў створаны Ельскі краязнаўчы музей. Са снежня 2004 года быў адкрыта выставачная зала краязнаўчага музея, якая знаходзіцца ў асобным будынку.

Экспазіцыя Агульная плошча экспазіцый музея - 103 м², выставачнай залы - 118 м². У музеі ёсць 4 экспазіцыйныя залы:

этнаграфіі і побыту; прырода краю; зала Вялікай Айчыннай вайны; пастаянная выстава работ заслужанага работніка культуры БССР, мастака М.Засінца.

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду на 1.01.07г. складае 2784 адзінак, навукова-дапаможнага - 1014 адзінак.

Літаратура Ельскі краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1996. – Т. 3. – С. 351. Антропава В. Экспазіцыя расказвае... // Народны голас (Ельск). – 1998. – 13 мая. Залесны М. У Ельскім краязнаўчым // Народны голас (Ельск). – 1995. – 8 лют.

Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Культура Ельска Катэгорыя:Славутасці Ельска