Гомельскі абласны музей ваеннай славы — музей у Гомелі, прысвечаны ваеннай гісторыі Гомельшчыны.

Першая чарга музея адкрыта ў 2004 годзе напярэдадні 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця поўнага музейнага комплексу 26 красавіка 2005 года прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка.

Структура Ваенна-гістарычная экспазіцыя. Адкрытая пляцоўка ваеннай тэхнікі (Гомель, вуліца Пушкіна, 5). Музей крыміналістыкі (Гомель, вуліца Пушкіна, 1). Філіял «Ваенна-гістарычны комплекс «Партызанская крынічка»» (Гомельскі раён, Чонкаўскі сельсавет, 35).

Экспазіцыя

Стацыянарная экспазіцыя музея прысвечана адлюстраванню падзей ваеннай гісторыі Гомельшчыны са старажытных часоў да нашых дзён. Экспазіцыя размяшчаецца ў васьмі залах на двух паверхах будынка музея.

На адкрытай пляцоўцы музея знаходзяцца выстаўка ваеннай тэхнікі XX стагоддзя колькасцю 35 адзінак, лакальная экспазіцыя «Партызанскі гарадок», лакальная экспазіцыя ў санітарным вагоне, пнеўматычны цір.

Таксама на адкрытай пляцоўцы музея планавалася размяшчэнне дзвюх новых адзінак баявой тэхнікі: зенітная самаходная ўстаноўка . 30 кастрычніка 2012 года ў музей паступіла баявая машына дэсанта «», якую можна пабачыць на адкрытай пляцоўцы музея.

У 2010 годзе ў музеі створана экспазіцыя «Музей крыміналістыкі», прысвечаная гісторыі барацьбы са злачыннасцю на Гомельшчыне ў 1917—2000-я гады. Тут можна ўбачыць узоры зброі, міліцэйскую амуніцыю і рыштунак, фрагменты кабінетаў эксперта-крыміналіста і следчага канца XX ст., матацыкл з каляскай «», абсталяваны сігнальнымі і гукавымі прыладамі, а таксама падробленыя дакументы і грашовыя знакі, канфіскаваныя ў злачынцаў, набор адмычак для адкрыцця замкоў.

Крыніцы

Спасылкі

Старонка музея на сайце «Музеі Гомельскай вобласці»

Катэгорыя:Музеі Гомеля