Міхаіл Казлоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера З 2008 года гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра», з 2010 года стаў трапляць у аснову. У сезоне 2012 як трывалы ігрок асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

Пасля выхаду ў Вышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 часам выкарыстоўваўся ў якасці флангавага абаронцы.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Дняпром» і стаў іграком «Віцебска».

У складзе віцебскага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за чарговай траўмы, з чэрвеня зноў стаў асноўным апорным паўабаронцам. У сезоне 2017 выхадзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды (толькі ў канцы сезона стаў радзей выхадзіць на поле з-за траўмы), дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком віцебскай каманды.

У снежні 2019 года перайшоў у мінскае «Дынама». У сезоне 2020 пареважна з’яўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам. У першай палове сезона 2022 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Дняпро 21 0 2009 дубль Дняпро 25 0 2010 Д1 Дняпро 13 0 2011 Д1 Дняпро 32 0 2012 Д2 Дняпро 27 0 2013 Д1 Дняпро 31 0 2014 Д1 Дняпро 29 1 2015 Д1 Віцебск 18 2 2016 Д1 Віцебск 18 0 2017 Д1 Віцебск 30 1 2018 Д1 Віцебск 24 2 2019 Д1 Віцебск 26 0 2020 Д1 Дынама 21 2 2021 Д1 Дынама 22 0 2022 Д1 Дынама 24 0 2023 Д1 Нёман 27 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна