Айвар Джаевер (; ) — нарвежска-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з’яў у паўправадніках і звышправадніках» (сумесна з Леа Эсакі).
Біяграфія Нарадзіўся 5 красавіка 1929 года ў Бергене (Нарвегія).
Пасля вучобы з 1948 па 1952 гг. атрымаў дыплом інжынера ў Нарвежскім тэхналагічным інстытуце ў Тронхейме. У 1954 годзе эміграваў у Канаду. Працаваў там спачатку ў архітэктурным бюро, затым у якасці інжынера ў кампаніі General Electric. У 1956 годзе перасяліўся ў ЗША. З 1958 па 1969 гг. працаваў у Політэхнічным інстытуце Рэнселера ў горадзе Трой па тэме звышправоднасці і тунэльных эфектаў. Па гэтай тэме абараніў дысертацыю ў 1964 годзе. З 1970 года працаваў таксама ў галіне біялогіі і біяфізікі. Развіў метад выяўлення імунных рэакцый. З 1988 года з’яўляўся прафесарам у Політэхнічным інстытуце Рэнселера і акрамя таго ў Інстытуце фізікі ва ўніверсітэце Осла.
У 1973 годзе атрымаў сумесна з Леа Эсакі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Частку прэміі атрымаў Б. Д. Джозефсан «за тэарэтычнае прадказанне уласцівасцяў току, які праходзіць праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Джаеверу належыць наступнае выказванне: «Прырода для чалавека як халадзільнік для сабакі: ён ведае, што ўнутры ежа, але ніколі не зразумее, якім чынам працуе халадзільнік».
Памёр 20 чэрвеня 2025 года ў Скенектадзі (штат Нью-Ёрк ЗША).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фізікі Нарвегіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі ЗША