Юрый (Юрась) Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (, мястэчка Даўгінава, Вілейскі раён — люты ) — беларускі графік. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Біяграфія Бацька Павел Герасіменка быў мастаком-самавучкам. Сям'я пераязджае жыць у Маладзечна. Потым мастак паступае ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыцца на графічным аддзяленні Шаранговіча . Герасіменка-Жызнеўскі Юрый // «Рэгіянальная газета».
У 1972 годзе Юрый Герасіменка выконвае «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. У 1977 годзе Ю. Герасіменка абараняе дыплом мастака-графіка. Мастак ілюструе кнігі Быкава, Зуёнка. За ілюстраванне кнігі апошняга ў 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені Рэспубліканскага конкурсу кнігі.
У 1982 годзе за ілюстрацыі да кнігі Коласа ўзнагароджаны дыпломам Ф. Скарыны і дыпломам 2 ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі.
Аўтар першага герба Маладзечна (1988, Папараць-кветка) . З гісторыі герба Маладзечна // «Рэгіянальная газета».
Ад 1995 года выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Быў ініцыятарам стварэння ў музвучэльні аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Памёр у 1997 годзе. Пахаваны ў Даўгінаве.
Дыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі.
Са спадчыны мастака Працы Юрася Герасіменкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых музеях краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы.
Ілюстрацыі да кніг «Маўчанне травы», Васіль Зуёнак, (1980) «Выбранае», Якуб Колас, (1981) «Казкі і краскі», Васіль Вітка, (1983) «Знак Бяды», Васіль Быкаў (1984) «Беларускі каляндар» на 1992 г.
Партрэты Якуба Коласа, (1972) Аўтапартрэт, (1978) «Ніна», (1979) «Марыся», (1980)
Станковыя работы «Поры года», серыя, паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (1977) «Мае сябры», серыя, (1979) «Здані», серыя, (1980) «Кампазіцыя», (1991)
Спасылкі Герасіменка-Жызнеўскі Юрый Неамагнетызм дзядоўніка Знак бяды. Рэгіянальная газета, 21 лютага 1998, №8 (96).
Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Маладзечне