Сэр Энтані Джэймс Легет KBE (; ) — брытана-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003) (сумесна з А. А. Абрыкосавым і В. Л. Гінзбургам) «за стварэнне тэорыі звышправоднасці другога роду і тэорыі звышцякучасці вадкага гелію-3». Па стане на 2011 год з’яўляўся прафесарам фізікі ва Універсітэце Ілінойса.

Сваімі працамі Легет распачаў асновы даследаванняў квантавай фізікі макраскапічных дысіпатыўных сістэм і выкарыстання кандэнсаваных сістэм для праверкі асноў квантавай механікі.

З’яўляўся членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997), Амерыканскага філасофскага таварыства (ЗША), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША, 1996), замежным членам Расійскай акадэміі навук, членам Лонданскага каралеўскага таварыства (Вялікабрытанія, 1980), Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскага інстытута фізікі і ганаровым членам Інстытута фізікі (Вялікабрытанія).

Меў падвойнае, брытанска-амерыканскім грамадзянства. Ён стаў рыцарам-камандорам ордэна Брытанскай імперыі ў 2004 г. «за заслугі ў фізіцы».

Узнагароды Прэмія Вольфа па фізіцы (2002/2003) Нобелеўская прэмія па фізіцы (2003)

Крыніцы

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Амерыканскага фізічнага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены РАН