Філіп I Руўрскі (; , Шато дэ Рувес — , Шато дэ Рувес) — граф Артуа і пфальцграф Бургундыі з 1347, герцаг Бургундыі з 1350, граф Аверні і Булоні з 1360, адзіны сын Жанны (1326—1360), графіні Аверні і Булоні, і Філіпа Мансеньёра (1323—1346), сына бургундскага герцага Эда IV.

Біяграфія У 1347 годзе атрымаў у спадчыну ад Жанны II, бабулі па бацькаўскай лініі, графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае (Франш-Кантэ). Ад дзеда па бацькаўскай лініі ў 1350 годзе атрымаў у спадчыну Бургундскае герцагства. Ад маці — у 1360 годзе графствы Авернь і Булонь.

150px|left|thumb|Герб Філіпа I

Быў жанаты (21 сакавіка 1356 года) на Маргарыце Дамп’ер. Памёр бяздзетным.

Філіп стаў апошнім бургундскім герцагам з дынастыі Капетынгаў. Праз два гады пасля яго смерці, у 1363 годзе кароль Францыі Іаан II Добры перадаў герцагства свайму сыну Філіпу II Смеламу, з дынастыі Валуа.

Графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае адышлі яго цётцы Маргарыце Французскай.

Спасылкі Біяграфія (ням.)

Катэгорыя:Герцагі бургундскія Катэгорыя:Графы д’Артуа Катэгорыя:Графы Аверні Катэгорыя:Графы булонскія Катэгорыя:Графы бургундскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя