Усер Давідавіч Розенфельд (нар. , г. Адэса, Украіна — ) — беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія Скончыў у 1955 годзе Адэскі педагагічны інстытут. З 1965 у Гродзенскім універсітэце (з 1990 загадчык кафедры культуралогіі). Кіраўнік Цэнтра этнаканфесійных і сацыякультурных даследаванняў.
Навуковая дзейнасць Вывучаў праблемы гісторыі філасофіі і культуралагічнай думкі, тэорыі і гісторыі культуры, этнасацыяльныя, канфесіянальныя і сацыякультурныя заканамернасці развіцця грамадства, спецыфіку этнаканфесійнай і нацыянальнай самасвядомасці народаў Заходняй Беларусі. Сярод асноўных прац — «Гісторыя сусветнай культуры: У 4 ч. Ч. 1-2» (1996—1998; у сааўт.); «Беларусы і палякі: Дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.» (2000; у сааўт.); «Этнасацыяльныя і канфесіянальныя праблемы ў сучасным грамадстве» (2000; у сааўт.) і інш.
Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад.: Э. Дубянецкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук