Пакаленне — узроставая група людзей, фармаванне характару якіх адбываецца пад уплывам пэўных гістарычных падзей, эканамічных і культурных абставін. Гэта абумоўлівае падабенства і агульнасць некаторых індывідуальных характарыстык у выніку падобнага для прадстаўнікоў названых узроставых груп сацыяльнага вопыту.
Назвы пакаленняў Пакаленням людзей, якія нарадзіліся пачынаючы з XX ст. даюць назвы. Амерыканскія дэмографы вылучаюць некалькі традыцыйных найменняў розных пакаленняў.
Заходнія пакаленні Страчанае пакаленне (1883—1910); Вялікае пакаленне (1911—1945); Пакаленне бэбі-бум (1946—1956); Разбітае пакаленне (1956—1964); Пакаленне X (1965—1979); Пакаленне Y (1980—1994); Пакаленне Z (Глабальнае пакаленне; 1995—2012); Пакаленне Alpha (з 2013).
Савецкія пакаленні Піянеры (1911—1926); Шасцідзясятнікі (1927—1945); Пасляваеннае пакаленне (1946—1963); Новае пакаленне (1964—1975); Пакаленне перабудовы (1976—1981); Дзеці Перабудовы (1985—1991).
Гл. таксама Пакаленне 1898 Пакаленне Калумбаў
Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
Катэгорыя:Генетыка Катэгорыя:Дэмаграфічная тэорыя Катэгорыя:Генеалагічная тэрміналогія