Аляксей Георгіевіч Бондар (, в. Касцяшы, Уздзенскі раён — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР. Заслужаны юрыст БССР (1968).

Біяграфія

Член КПСС з 1930. Скончыў Беларускі дзяржаўны прававы інстытут пры Наркамаце юстыцыі БССР (1935). З 1935 у органах пракуратуры БССР. З ліпеня 1941 у складзе Мінскага падпольнага абкама КП (б) Б. У 1941-42 намеснік камандзіра Мінскага партызанскага злучэння. У 1943-44 упаўнаважаны ЦШПР пры штабе Бранскага фронту. З 1944 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. З 1945 сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 1949 пракурор БССР. З 1967 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. Член ЦК КПБ у 1949-71, член Рэвізійнай камісіі КПБ з 1971 года.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трох скліканняў (1950 г., 1954 г., 1958 г.). Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР другога, трэцяга, шостага і сёмага скліканняў (1947 г., 1951 г., 1963 г., 1967 г.)БОНДАРЬ АЛЕКСЕЙ ГЕОРГИЕВИЧ .

Узнагароды

За заслугі перад Радзімай Бондар А. Г. узнагароджаны ордэнамі: «Леніна» (1949 г.), «Чырвонай Зоркі» (1942 г.), «Чырвонага Сцяга» (1943 г.), «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1945), «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1967 г.), «Кастрычніцкай рэвалюцыі» (17 красавіка 1974 г.), «Дружбы народаў» (1978 г.); медалямі: «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» 2 ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» і 2 ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Спасылкі

БОНДАРЬ АЛЕКСЕЙ ГЕОРГИЕВИЧ

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Суда БССР Катэгорыя:Сакратары Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя юрысты БССР Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ