Яблычны штрудэль () — традыцыйны венскі штрудэль, папулярны ў Аўстрыі і ў многіх краінах Еўропы, якія калісьці належалі Аўстра-Венгерскай імперыі (1867-1918).

Гісторыя Штрудэль з'яўляецца адным з відаў салодкага або салёнага слаістага печыва з начынкай унутры, набыў папулярнасць у 18 стагоддзі ў Габсбургскай імперыі (1278-1780).

Аўстрыйская кухня складалася пад уплывам кухань розных народаў (турэцкай, баснійскай, швейцарскай, эльзаскай, французскай, галандскай, італьянскай, нямецкай, чэшска-мараўскай, венгерскай, польскай, харвацкай, славенскай, славацкай, сербскай і яўрэйскай кухняў) на працягу многіх стагоддзяў пашырэння аўстрыйскай імперыі Габсбургаў.

Штрудэль звязаны таксама з пахлавой з Асманскай імперыі, і прыйшоў у Аўстрыю праз турэцкую ў венгерскую, а затым з венгерскай у аўстрыйскую кухню.Über die Türken kam der Strudel dann nach Ungarn. Über Ungarn kam dann der Strudel nach Wien und eroberte von hier aus schließlich die ganze Welt.

Яблычны штрудэль лічыцца нацыянальнай стравай Аўстрыі разам з венскім шніцалем і тафэльшпіцамNational dish .

Самы стары рэцэпт штрудэля вядомы з 1696 года, гэты рукапісны рэцэпт размешчаны ў Венскай гарадской бібліятэцыim 1696 erschienenen „Koch-Puech“ (vgl. Maier-Bruck 1993), welches sich im Bestand der Wien-Bibliothek im Rathaus befindet.

Апісанне Яблычны штрудэль складаецца з выцяжнога цеста з яблычнай начынкай унутрыRecipie: Apple Strudel . Начынка робіцца з таркаваных прыгатаваных яблык, цукра, карыцы,Wiener-apfelstrudel разынак і хлебных крошак.

Для прыгатавання штрудэля выкарыстоўваюць прэснае цеста. Цеста у класічным рэцэпце складаецца з мукі, масла (або сметанковага масла) і солі, аднак існуе шмат розных іншых варыяцый цеста.

Падаецца з ванільным марожаным, узбітымі вяршкамі, крэмам або ванільным соусам. Яблычны штрудэль таксама падаюць з гарбатай, кавайJune Meyers Authentic Hungarian Heirloom Recipes Cookbook або нават з шампанскім. Яблычны штрудэль з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных пачастункаў у венскіх кавярняхFood and drinks in Viennese coffeehouse.

Гл. таксама Штрудэль Яблычны пірог

Катэгорыя:Стравы з яблык Катэгорыя:Аўстрыйская кухня