Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў (нар. , в. Новая Вёска, , Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Выпукла-матроідныя структуры ў дыскрэтнай аптымізацыі і эфектыўных градыентных алгарытмах), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся 2 мая 1947 года ў вёсцы Новая Вёска (сучасны Сітцаўскі сельсавет, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навуковыя працы па сістэмным аналізе, макраэканоміцы, інфармацыйных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютарных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу ў эканоміцы.

У 1980—1981 годах стажыраваўся ў Парыжскім універсітэце, у 1991 годзе — у Манрэальскім універсітэце.

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную метадам аптымальнага прыняцця рашэнняў, у Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова, Кіеў, на тэму «Выпукло-матроидные структуры в дискретной оптимизации и эффективных градиентных алгоритмах» (рус).

З 1973 года працуе ў БДУ на пасадах асістэнта, загадчыка кафедрай аўтаматызаваных сістэм кіравання і праектавання (з 1980-х некаторы час быў загадчыкам кафедры сістэмнага праграмавання ФПМ БДУ).

З 1999 па 2018 гады — дэкан эканамічнага факультэта БДУ, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі БДУ (кафедра аналітычнай эканоміі і экаметрыкі БДУ з 2013 года).

Працаваў гасцявым прафесарам ва ўніверсітэтах Балгарыі, Германіі, Нідэрландаў, Кубы, Польшчы, Францыі, Швецыі.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ.

Бібліяграфія Аўтар болей 400 навуковых прац у галіне кібернетыкі, інфарматыкі, сістэмнага аналіза, аптымальнага кіравання і планавання эканамічных працэсаў, прыняцця аптымальных рашэнняў, у тым ліку аўтар і сааўтар болей 10 манаграфій, 6 з якіх перакладзены і выдадзены за мяжой.

Дискретная оптимизация. Минск, БГУ, 1977. Матроиды в дискретной оптимизации. Минск, 1987. Схемотехническое и топологическое проектирование (совместно с Н. Н. Писаруком) Минск, БГУ 1990. Аптымальныя рашэннi ў эканоміцы (совместно с М. А. Воробьевым и Н. А. Наумовичем) Мн.: БГУ, 1991. Wirtschaftmathematik. Bestimmung optimaler losunger mit PC. (совместно с V.Hoppe), Ilmenau, 1992, 53s. 10 Уроков актуарной математики для инвесторов. (совместно с О. Казанцевой) Мн.: АББ, 1998, 70 с. Сучаснае лінейнае праграмаванне (совместно с Н. Н. Писаруком) Мн.: БГУ, 1998, 260 с. Финансово-экономические расчеты: анализ инвестиций и контрактов (совместно с Э. Т. Аванесовым, В. Г. Руденко) — Мн.: БГУ, 1998. — 228 с. Дин Жуджунь, Ковалев М. М. Путь к рыночной экономике (китайская модель реформ): монография. Минск: Изд. центр БГУ, 2005. — 383 с.

Узнагароды Сярэбряны медаль ВДНГ СССР (1991) Выдатнік вышэйшай адукацыі (1997) Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001) Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі (2002—2003) медаль Францыска Скарыны (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі Біяграфія на сайце БДУ Біяграфія на Беларускім эканамічным партале Біяграфія ў Электроннай энцыклапедыі Персанальная старонка на сайце Эканамічнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДУ Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет)