Аляксей Аляксандравіч Сёмкін (нар., вёска Крамянка, Слаўгарадскі раён) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1996История БГУФК ). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі БеларусьКафедра физиологии и биохимии // Сайт БДУФК (1997ДОСЬЕ: К 880-летию города Славгорода // БЕЛТА).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Крамянка (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. У 1950 годзе скончыў Слаўгарадскую сярэднюю школу, у 1954 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1957 года працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры фізіялогіі і біяхіміі гэтага інстытута. У 1959 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1962—1970 гадах прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1977—1985 — рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. З 1985 года дэкан факультэта, з 2000 года — загадчык кафедры.

Навуковая і грамадская дзейнасць Сфарміраваў кірунак навуковых даследаванняў па фізіялогіі спорту, скіраваны на фізіялагічнае абгрунтаванне фізічных нагрузак пры падрыхтоўцы спартсменаў, выяўленне механізмаў рэгулявання руху пры адаптацыі чалавека да напружанай спартыўнай дзейнасці, аб механізмах удасканалення рухальных каардынацыі пад уплывам заняткаў спортам. Пад кіраўніцтвам А. А. Сёмккіна была сфарміравана навуковая школа па фізіялогіі мышачнай дзейнасці.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 8 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і распрацовак. З’яўляўся членам прэзідыума Беларускага фізіялагічнага таварыства, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет спорту», зборніка «Вучоныя запіскі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры».

Выбіраўся дэпутатам Мінскага раённага і гарадскога Савета дэпутатаў.

Сярод апублікаваных прац: Физиологические характеристики различных по структуре движея видов спорта. — Мн., 1992; Физиологическая характеристика различных по структуре движения видов спорта : Механизмы адаптации. / А. А. Семкин; Гос. ком. Респ. Беларусь по физ. культуре и спорту- — Мн.: Полымя, 1992. — ISBN 5-345-00598-2

Узнагароды Узнагароджаны Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам «Знак Пашаны»Навукоўцы Слаўгарада: Сёмкін Аляксей Аляксандравіч.

Літаратура

Спасылкі Навукоўцы Слаўгарада: Сёмкін Аляксей Аляксандравіч // Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна

Кафедра физиологии и биохимии // Сайт БДУФК История БГУФК // Сайт БДУФК

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэканы БДУФК Катэгорыя:Рэктары БДУФК