Іван Рыгоравіч Ці́шчанка (, вёска Улукі, Слаўгарадскі раён — ) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (1967), прафесар (1968), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1974).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў ва ўніверсітэце. З 1953 года — дацэнт, адначасова дэкан хімічнага факультэта, з 1963 года — загадчык кафедры арганічнай хіміі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па арганічнаму сінтэзу і рэакцыйнай здольнасці арганічных рэчываў. Распрацаваў метады сінтэзу поліфункцыянальных арганічных рэчываў, выявіў шэраг заканамернасцей рэакцыйнай здольнасці замешчаных ненасычаных злучэнняў у адносінах да малекулярнага кіслароду, перакісу вадароду і іншых акісляльнікаў. Сінтэзаваў ацыклічныя, карбацыклічныя і гетэрацыклічныя злучэнні з некалькімі функцыянальнымі групамі, некаторыя з іх біялагічна актыўныя.
Аўтар больш 130 навуковых прац, шэрагБанк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента вынаходніцтваў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Літаратура
Спасылкі Тищенко Иван Григорьевич // История БГУ Іван Рыгоравіч Цішчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Навукоўцы Слаўгарадскай зямлі. Цішчанка Іван Рыгоравіч Тищенко Иван Григорьевич // Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ