Дзмітрый Іванавіч Дубяга (, вёска Соіна, Мсціслаўскі павет, цяпер Смаленская вобласць — ) — расійскі астраном беларускага паходжання.

Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1849 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні ў шляхецкай сям’і Івана Сямёнавіча Рэпойта-Дубягі. Акрамя старэйшага, Дзмітрыя, былі яшчэ тры сыны і дачка.

У 1868 годзе скончыў з залатым медалём Магілёўскую мужчынскую гімназію, у 1872 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. У 1884—1918 гг. — дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 г. — дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. У 1899—1905 гг. — рэктар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па тэарэтычнай астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог каардынат 4 281 зоркі.

Памёр 22 кастрычніка 1918 года падчас моцнай эпідэміі іспанкі. Пахаваны пад Паўднёвай мірай Энгельгартаўскай абсерваторыі.

Літаратура Галуза, І. В. Дубяга Дзмітрый Іванавіч / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў // Фізіка. — 2015. — № 6. — С. 49—50 : фота. Гапоненка, В. Дубяга Дзмітрый Іванавіч / В. Гапоненка // Сузор’е беларускага памежжа : беларусы і народжанныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / старшыня рэд. калегіі А. Мальдзіс. — Мінск, 2014. — С 169 : фота. Дубяга Дзмітрый Іванавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выд. — Мінск, 2006. — С. 149. Дубяга Дзмітрый Іванавіч [Астраном] // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 78. Звязаў іх лёс з Мсціслаўшчынай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 78. Нікалаеў, М. Вышэйшыя школы: сталічны універсітэт / М. Нікалаеў // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / М. Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 178.

Спасылкі «Мсціслаўскі вулкан талентаў». Якія людзі ўслаўляюць гэтую зямлю праз стагоддзі — распавёў Ігар Марзалюк

Катэгорыя:Астраномы Расіі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Рэктары Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Імператарскага Казанскага ўніверсітэта