Мікалай Аляксандравіч Цытовіч (, в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет (па іншых даных в. Бель Крычаўскага паветаВ. В. Шепелёв К 100-летию Цытовича — основателя Якутской научной базы Академии наук СССР), Магілёўская губерня, Расійская імперыя цяпер , Магілёўская вобласць — ) — расійскі вучоны і педагог ў галіне механікі грунтоў, геамеханікі і інжынернай геалогіі, доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943), лаўрэат Сталінскай прэміі (1950), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1969), Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

Заснавальнік інжынернага мерзлатазнаўства (геакрыялогіі), які доўгі час узначальваў савецкую школу механікі грунтоў.

Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1900 года ў сяле Мхінічы (цяпер у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, Беларусь) у сям’і сельскіх настаўнікаў.

У 1918 годзе скончыў поўны курс Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі і да 1920 года працаваў настаўнікам фізікі ў сельскай школе.

У 1921 годзе М. А. Цытовіч паступіў у інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў з адзнакай у 1927 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Як лепшага выпускніка яго залічылі аспірантам кафедры супраціўлення матэрыялаў.

Аспіранцкі перыяд жыцця Мікалая Аляксандравіча быў вельмі насычаным і плённым. У гэтыя гады ён упершыню сутыкаецца з праблемамі мерзлатазнаўства і, у прыватнасці, з нябытнасцю навукова абгрунтаваных прынцыпаў і метадаў праектавання і будавання розных інжынерных аб’ектаў у вобласці вечнай мерзлаты. Ён знаёміцца з заснавальнікам мерзлатазнаўства М. І. Сумгіным і пры яго падтрымцы арганізуе мярзлотную лабараторыю для вывучэння фізіка-механічных уласцівасцяў мёрзлых грунтоў і лёду. У гэтай лабараторыі М. А. Цытовічам упершыню былі праведзены выпрабаванні мёрзлых узораў грунту пры кароткачасовых нагрузках і эксперыментальна даказана, што супраціў мёрзлых грунтоў вонкавай нагрузцы залежыць ад іх складу, вільготнасці і тэмпературы.

У 1928 годзе ён публікуе першую сваю манаграфічную працу, у якой выкладзены прапанаваныя ім методыка разліку падмуркаў збудаванняў на мёрзлай аснове і спосабы іх замацавання ў шматгадовамёрзлых грунтах. Гэтая праца і шэраг артыкулаў, прысвечаных ацэнцы мёрзлых грунтоў як асноваў розных збудаванняў і выбару тыпаў падмуркаў пры будаванні на шматгадовамёрзлых грунтах, высоўваюць маладога аспіранта ў лік асноўных адмыслоўцаў у вобласці інжынернага мерзлатазнаўства.

У 1930 годзе яго запрашаюць у якасці кансультанта ў Камісію па вывучэнні вечнай мерзлаты АН СССР, і ён бярэ ўдзел у праектаванні некалькіх буйных прамысловых аб’ектаў, змесцаваных у вобласці распаўсюджання Вечнай мерзлаты шматгадовамёрзлых парод.

У 1931 годзе Мікалаем Аляксандравічам супольна з М. І. Сумгіным была напісана і апублікавана асобным выданнем першая інструкцыя па даследаванні вечнай мерзлаты ў будаўнічых мэтах. У 1932 годзе М. А. Цытовіч завяршае аспіранцкі этап свайго творчага жыцця абаронай дысертацыі на суісканне навуковай ступені «кандыдат тэхнічных навук».

У 1934 годзе Мікалай Аляксандравіч сістэматызуе і абагульняе матэрыялы даследаванняў па механіцы грунтоў і публікуе навучальны дапаможнік «Асновы механікі грунтоў». У 1937 годзе М. А. Цытовічам супольна з М. І. Сумгіным была напісана і апублікавана буйная абагульняльная праца «Асновы механікі мёрзлых грунтаў», у якой былі падведзены вынікі даследаванняў фізічных і фізіка-механічных уласцівасцяў мёрзлых грунтоў і іх узаемадзеяння са збудаваннямі, выкладзены асновы разліку і канструявання падмуркаў на мёрзлых грунтах, а таксама разгледжаны асаблівасці працэсаў прамярзання горных парод і злучаных з імі з’яў. Выданне гэтай кнігі, якая адразу ж была перакладзена на некалькі замежных моў, шмат у чым абумовіла далейшае паспяховае развіццё інжынернага мерзлатазнаўства ў СССР і за мяжой.

У 1940 годзе публікуе фундаментальную працу «Механіка грунтоў» і на спецыялізаванай Радзе Ленінградскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту паспяхова бароніць па гэтай тэме дысертацыю на спашуканне навуковай ступені доктара тэхнічных навук. У тым жа годзе па Усесаюзным адкрытым конкурсе ён абіраецца прафесарам кафедры «Грунтазнаўства і механіка грунтоў» Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Член-карэспандэнт АН СССР па аддзяленні геагноза-геаграфічных навук (1943) — за заслугі ў станаўленні інжынернага мерзлатазнаўства і механікі грунтоў. У 1947 годзе М. А. Цытовіча запрасілі на працу ў Маскву ў Інстытут мерзлатазнаўства РАН на пасаду намесніка дырэктара. Адначасна Прэзідыум АН СССР даручыў яму арганізаваць базу АН СССР у горадзе Якуцку.

У 1947—1953 гадах старшыня Прэзідыума Якуцкага філіяла АН CCCP

У 1952 годзе М. А. Цытовіч пераходзіць на працу ў Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Загадчык кафедры механікі грунтоў, асноваў і падмуркаў, дзе прапрацаваў па 1984 год.

Увайшоў у першапачатковы склад Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і ўжытковай механіцы (1956)

З 1957 па 1978 год ён быў прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі СССР Міжнароднага грамадства механікі грунтоў і будоўлі падмуркаў, а ў 1978—1984 гадах яго ганаровым старшынёй.

Усяго М. А. Цытовіч апублікаваў каля 360 навуковых прац, у тым ліку 25 манаграфій, большасць з якіх перакладзена на замежныя мовы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана больш за 60 кандыдацкіх і 20 доктарскіх дысертацый.

Памёр 26 красавіка (па іншых дадзеных 26 жніўня) 1984 года. Пахаваны ў Маскве на Ўвядзенскіх могілках.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта