Аляксандр Васілевіч Акуліч (, в. Пярэкаль, Клічаўскі раён) — беларускі вынаходнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся 24 кастрычніка 1957 года ў в. Пярэкаль Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.

Скончыў 8 класаў Пярэкальскай сярэдняй школы. У 1976 годзе скончыў з адзнакай Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум і ўладкаваўся працаваў слесарам-рамонтнікам хлебазавода № 5 г. Мінска.

У 1981 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей».

У 1983—1986 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага інстытута імя А. М. Касыгіна.

У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1987 годзе працаваў асістэнтам кафедры машыны і апараты харчовых вытворчасцей, у 1987—1988 гадах — асістэнтам, у 1988—1996 гадах — дацэнтам, загадчыкам кафедрай цеплахладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 1990 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.

У 1996—1999 гадах вучыўся ў дактарантуры Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя А. М. Касыгіна. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З 1999−2001 гадах — прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 2003 годзе атрымаў вучонае званне прафесара. У 2003—2006 гадах — загадчык кафедры цеплахладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

З 2006 года па цяперашні час — прарэктар па навуковай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. Член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый.

Навуковая дзейнасць Апублікаваў у вобласці тэорыі і тэхнікі закручаных патокаў і стварэння на іх аснове новых класаў высокаэфектыўных апаратаў з кіруючай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў. Аўтар больш за 220 навуковых і вучэбна-метадычных работ, 55 вынаходак і патэнтаў.

Актыўна займаецца укараненнем сваіх распрацовак у прамысловасць. Ім укаранёна больш 40 віхравых сушыльных і пылаўлаўліваючых апаратаў розных канструкцый і тыпапамераў у розных галінах прамысловасці. Укаранёныя Акулічам А. В. распрацоўкі даюць значны эканамічны і экалагічны эфект для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Граматай «Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі».

Публікацыі Акулич А. В. Исследование статики и кинетики процесса сушки: Лаборат. работа по курсу «Процессы и аппараты пищевых пр-в»: Метод. указания для студентов технол. и мех. специальностей/Могилёв. технол. ин-т. Каф. теплохладотехники/Сост. Шуляк В. А., Акулич А. В., Фёдоров Г. С. Могилёв, 2000. 14 с. Акулич А. В. Каркасный дом — это дом для каждого из нас//Бел. строит. рынок. 2001. № 5.-С. 9; Энергоэффективность. 2001. № 1. С. 24. Акулич А. В. Сушка дисперсных материалов в многофункциональных вихревых аппаратах: Сб. науч. трудов III Минского междунар. форума. Тепломассообмен ММФ-96.-Мн., 1996. Т. 8.-С. 154—157. Акулич А. В., Сажин Б. С. Тепло- и массообмен в аппаратах с активными гидродинамическими режимами: Сб. науч. трудов II Минского междунар. форума по тепло и массообмену. Мн., 1992. Т. 8. С. 247—249.

Узнагароды Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001), персанальныя надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь (2001, 2008), ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2017), ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама (2007, 2013), ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008), ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2008), ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009), ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), міжнародная прэмія імя акадэміка А. У. Лыкава (2016), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2017), медаль «За працоўныя заслугі» (2018), спецыяльная прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Навука», ганаровая грамата канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна Катэгорыя:Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі