Ужэсня () — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ужэсінскага павета Велікапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Ужэсня.
Насельніцтва — 31 857 жыхароў (2023).
Герб горада — частка радавога герба «Порай» («Ружыц») — белая ружа на чырвоным полі.
Транспарт Знаходзіцца прыблізна за 50 км на ўсход ад Познані, паблізу аўтастрады А2 (частка аўтадарогі Е30), на мясцовай аўтадарозе DK92.
У горадзе два бясплатныя для жыхароў аўтобусныя маршруты.
Праз горад таксама праходзяць дзве чыгуначныя лініі, якія забяспечваюць сувязь з Варшавай і Познанню.
Гісторыя Упершыню Ужэсня згадана ў дакуменце 1256 года, выданым у Познані. Як паселішча з правамі горада вядома з 1357 года, са спісу кракаўскага біскупа Бадзанты, як уласнасці роду Порай.
Назва горада паходзіць ад верасоў (), якія раней буйна раслі ў гэтых мясцінах і далі назву спачатку рацэ Wrześnica, а пасля і гораду, заснаванаму на яе левым беразе.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 года Ужэсня стала часткай Прусіі. У 1807—1815 гадах уваходзіла ў склад Герцагства Варшаўскага. Па выніках Венскага кангрэса зноў адышлі да Прусіі. У 1818 годзе створаны новы Ужэсінскі павет у Вялікім Княстве Познаньскім. Тым часам Ужэсня ўсё яшчэ была прыватным горадам, належала роду Панінскіх, самастойнасць атрымала ў 1841 годзе.
Насельніцтва
2023 год — 31 857 жыхароў 2014 год — 29 598 жыхароўGłówny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014.