«Несцерка» — п’еса, напісаная Віталём Зэйдэль-Вольскім у 1940 годзе, па іншых меркаваннях Уладзіславам Галубком да 1937 года. Камедыя ў трох дзеях, сямі карцінах, упершыню пастаўленая ў 1941 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (які тады называўся Другім Беларускім дзяржаўным тэатрам).
Аўтарства Драматург Віталь Зэйдэль-Вольскі пісаў пра сваю задуму:
Мастак Яўген Ціхановіч адзначае: «Дык хто ж напісаў п’есу „Несцерка“? (…) я пісаў аб тым, што бачыў рукапіс п’есы пры вобыску ў мінскай кватэры Галубка восенню 1937 г. (…) нікому другому, як Вольскаму-Зэйдэлю — чэкісту, пісьменніку і драматургу — далі матэрыял на экспертызу (…). усе тыя абвінавачванні, якія інкрымінаваліся Галубку Вольскі-Зэйдэль падпісаў уласнаручна. Халодны разлік забойцы такі: ніхто ніколі не дазнаецца, калі прысвоіць драматургічны твор — п’есу „Несцерка“, тым больш што ніхто і ніколі не пачне варушыць творы „ворага народа“. (…) мы даведаліся, хто падпісаў пратакол, з якога бачна, што Галубок аказаўся ворагам народа па экспертызе В. Вольскага-Зэйдэля. Зараз давайце паглядзім у твар Вольскага. Думаеце, па знешнім выглядзе ён нагадвае забойцу, стукача, правакатара. Зусім не — сярэдняга росту, вочы шэрыя і вельмі добрыя (…), бародка-эспаньёлка (…) Цяжка паверыць у тое, што такі чалавек загубіў не толькі Галубка, але і другіх, бо ён быў на пастаяннай службе па пошуках ворагаў народа сярод беларускай інтэлігенцыі (…). Мы хочам адабраць драматургічны твор у Вольскага — пасмяротна вярнуць яго сапраўднаму аўтару — У. Галубку…»Яўген Ціхановіч «Трэба вярнуць справядлівасць». Тэрмапілы № 20 2016
Таксама Віталь Зэйдэль-Вольскі датычны да рэпрэсій супраць мастака Яфіма Мініна і этнографа Аляксандра Шлюбскага.
Сюжэт Сюжэт камедыі «Несцерка» пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
Галоўны герой, селянін Несцерка, жадае дапамагчы хлопцу Юрасю ажаніцца з Насцяй. Дзеля гэтага яму даводзіцца пераадолець нямала перашкод: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце шкаляра, ашукаць суддзю, а таксама прымусіць шкаляра адмовіцца ад шлюбу.
На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар’ерных вяршынь. І яшчэ сюжэтная лінія пошуку справядлівасці, звязаная з суддзёй, шляхцюкамі і панам Бараноўскім.
Усе гэтыя лініі і выяўляюць вобраз галоўнага героя.
Ролі
Выканаўцы ў розных пастаноўках:
Несцерка — А. ІльінскіСталінская прэмія 1946 года, Ф. Шмакаў Юрась — А. Шэлег Мацей — В. Дашкевіч, А. Трус Насця — З. КанапелькаПершая выканаўца, Ю. Гальперына Мальвіна — Я. Глебаўская Шкаляр Самахвальскі — Ц. Сяргейчык Пан Бараноўскі — Б. Левін, С. Скальскі Першы шляхцюк Другі шляхцюк Суддзя — І. Матусевіч
Ацэнкі П’еса «Несцерка» з’яўляецца народна-лубачнай сатырычнай камедыяй. Віталь Вольскі паспрабаваў у ёй выкарыстаць формы старадаўняга народнага тэатра, беларускай інтэрмедыі, балаганных прадстаўленняў, сцэны са скамарохамі. Ён таксама ўмела выкарыстаў паданні, якія існавалі ў народзе — пра шамякаў суд, «вучоны» дыспут, рашэнне трох загадак на кемлівасць і іншых.
У 1941 годзе п’еса была адзначаная першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшы драматургічны твор. І па сённяшні дзень спектакль па п’есе Вольскага, перажыўшы ўжо не адну рэдакцыю, з’яўляецца свайго роду візіткай Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа — з п’есы «Несцерка» нязменна адкрываецца кожны чарговы яго сезон)«Двойчы з першапраходцаў ». // Літаратура і Мастацтва 16 верасня 2011.
Навум Барысавіч Лойтар, пастаноўшчык, Ісак Ісакавіч Любан, кампазітар, Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі, выканаўца галоўнай ролі, Цімафей Мікалаевіч Сяргейчык, выканаўца ролі шкаляра Самахвальскага, Павел Сцяпанавіч Малчанаў, выканаўца ролі, — за спектакль «Несцерка» Васіля Вольскага, пастаўлены на сцэне Другога Беларускага ДДТ (Віцебск) сталі лаўрэатамі Сталінскай прэміі ў 1946 годзе.
Пастаноўкі і экранізацыі
Пра папулярнасць п’есы і яе галоўнага героя сведчыць тое, што, апроч пастановак п’есы на тэатральных падмостках, вясёлы, кемлівы і дасціпны Несцерка перабраўся на цыркавую арэну, на эстраду, ў кіно.
У 1955 на студыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Аляксандрам Зархам быў зняты фільм «Несцерка». Рэжысёрам Р. Сурусам у 1979 годзе была пастаўлена музычная камедыя. У 1980 на студыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Яўгенам Ларчанкам быў зняты мультфільм «».
На студыі «Беларусьфільм» у 2013 годзе зняты поўнаметражны мультфільм «Прыгоды Несцеркі» з васьмі гісторый рэжысёра Ігара Волчака.
У папулярнай культуры Несцерка увасобіўся ў шматлікіх беларускіх сувенірах. Назву «Несцерка» атрымалі кавярня ў Нясвіжы, крама прамтавараў у Мінску, і іншыя прадпрыемствы гандлю.
Крыніцы
Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:Камедыі Катэгорыя:Творы 1940 года Катэгорыя:Беларускі фальклор