Капунэркірхэ () — назва царквы Багародзіцы Анёлаў і кляштара ордэна капуцынаў у Вене, каля палаца Хофбург, на плошчы Новага Рынку.
Царква знакамітая сваім Імператарскім склепам, дзе спачываюць імператары з роду Габсбургаў і члены іх сем’яў.
Заснавана ў 1617 годзе імператрыцай Ганнай, жонкай імператара Мацвея, першы камень закладзены ў 1622 годзе, асвечана ў 1632 годзе. Партал прыбудаваны ў 1760 годзе, рэканструяваны па гістарычных малюнках у 1934—1936 і ўпрыгожаны фрэскай Ганса Фішэра. Мармуровы алтар працы Петэра Штрудэля (1660—1714), шырыня нефа 10 м.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт храма Склеп Габсбургаў
Катэгорыя:Храмы Вены Катэгорыя:Кляштары Катэгорыя:Капуцыны