Іаган Крысціян Фрыдрых Гёльдэрлін (; , Лаўфен-на-Некары, — , Цюбінген) — выбітны нямецкі паэт-рамантык і мысляр.
Творчасць і асоба Гёльдэрліна ўплылі не толькі на пісьменнікаў (Ш. Цвэйг, Г. Гейм), але і на філосафаў і тэолагаў (В. Дзільтэй, Ф. Ніцшэ, К. Ясперс, М. Хайдэгер, М. Бланшо).
Акрамя лірычных вершаў Гёльдэрлін напісаў раман «Гіперыён, або Пустэльнік у Грэцыі» (, тт. 1 — 2, 1797—1799). Няскончанай засталася трагедыя «Смерць Эмпедокла» (, 1797—1800). Сярод апошніх твораў былі пераклады «Антыгоны», «Эдыпа-цара» і некалькіх гімнаў Піндара. З маладосці паэт цярпеў ад псіхічнага захворвання.
Беларускія пераклады Выбраныя паэтычныя творы ў перакладзе Л. Баршчэўскага выйшлі ў 10-й кнізе з серыі «Паэты Планеты» (Мн., Зміцер Колас, 2016). Раней паэзію Гёльдэрліна перакладаў Алег Лойка ў зборніку «Маланкай жагнаныя» (2004).
Літаратура
«Sämmtliche Werke» Гёльдэрліна выд. у 1846 г.; «Dichtungen» у 1884 г. (Цюбінген), з біягр. нарысам Köstlin’a. Jung «Hölderlin und seine Werke» (1848); Litzmann «H’s. Leben» (Берлін, 1890) Wilbrandt в «Führende Geister» (Bd. II, 1890).
Спасылкі
Афіцыйны сайт Гёльдэрлінаўскага Таварыствы ў Цюбінгене (мовы: ням., фр., італ.) Hölderlin, Friedrich «Hyperion oder der Eremit in Griechenland» / Фрыдрых Гёльдэрлін «Гіперыён або Пустэльнік у Грэцыі» Hölderlin, Friedrich «Gedichte» / Фрыдрых Гёльдэрлін «Вершы» Hölderlin, Friedrich «Urteil und Sein» / Фрыдрых Гёльдэрлін «Меркаванне і быццё»
Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Эстэтыкі