Георг Гейм (; , Гіршберг, Ніжняя Сілезія — , ) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з’яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.

Творчасць Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назвай «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — былі спалены разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.

Беларускія пераклады Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, с. — («Паэты планеты»).

Спасылкі

Георг Гейм на ПрайдзіСвеце Творы Георга Гейма на сайце «Bibliotheca Augustana»

Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Драматургі Германіі Катэгорыя:Патанулі Катэгорыя:Пісьменнікі-экспрэсіяністы