thumb|Тафэльшпіц і яблычны хрэн thumb|Торт Захер Венская кухня — кулінарныя традыцыі аўстрыйскай сталіцы.

Гісторыя Венская кухня мае некалькі крыніц паходжання. Італьянскі ўплыў пачаўся з 1600-х гадоў і праяўляецца ў назвах інгрэдыентаў і страў: рызібізі (па-венецыянску: risi e bisi), меланцані, мароні, біскотэ (бісквіты). У 18 стагоддзі пачынаецца французскі кулінарны ўплыў разам з уплывам французскага этыкету, мовай дыпламатыі, у колах буржуазіі суп пачалі называць булёнам ("Bouillon").

У канцы 18 стагоддзя пачалі выходзіць поварскія кнігі, у якіх упершыню з'явілася паняцце "Венская кухня", але яно памылкова спалучалася з аўстрыйскай кухняй. Кніга "Паўднёванямецкая кухня", якая выйшла ў 1858 годзе ў Грацы, акрамя аўстрыйскай і венскай кухань, утрымоўвала рэцэпты венгерскіх, польскіх, італьянскіх, яўрэйскіх і багемскіх страў.

На кухню Вены ўплывала яе геаграфічнае становішча — блізкасць ад межаў Венгрыі і Багеміі. У меню венцаў замацаваліся разнавіднасці гуляшу: венскі, фіякравы, цыганскі. Штрудэль быў пераняты з турэцкай кухні праз венгерскую. З Багеміі прыйшлі пераважна мучныя стравы — калачы і наліснікі, а таксама клёцкі, якія выступаюць у якасці гарніру да смажанай свініны.

Тыповыя стравы венскай кухні Супы на ялавічным булёне з даданнем розных інгрэдыентаў: фрытатэн (нарэзаныя тонкімі палоскамі бліны) - фрытатэнзупэ або фледлезупэ, бакэрбзэ (невялікія кавалачкі цеста, засмажаныя ў фрыцюры) - бакэрбзэнзупэ, кнёдляў з печані, манных клёцак і г.д. Тафэльшпіц з яблычным хрэнам Венскі шніцаль з бульбяным салатам Гуляш Бойшэль (рагу з цялячых лёгкіх і часам іншых вантробаў) Бакхэндль (курыца па-венску ў паніроўцы) Цвібельростбратэн — ростбіф з цыбуляй Ванілеростбратэн — нягледзячы на назву ростбіф з часнаком, а не ваніллю Смажаная бульба Разнавіднасці ростбіфа (з соусам з цыбулі, а таксама з часнаком, беконам і шампіньёнамі) Венскія сасіскі Кайзершмарн Слівавае павідла Яблычны штрудэль Крэпы — тонкія блінчыкі Торт Захер Розныя вострыя прысмакі з хрэну (з яблыкамі, здрабнёнымі і размочанымі булкамі і г.д.), напрыклад, яблычны хрэн

Літаратура Albert Kofranek: Die gute Wiener Küche. Adolf und Olga Hess, Peter Kirischitz: Wiener Küche. ISBN 3-902397-26-8. Franz Maier-Bruck: Das große Sacher-Kochbuch. Die österreichische Küche. Wien, München, Gütersloh u.a. 1975 ISBN 3-929626-27-6. Eduard Mayer u.a.: Wiener Süßspeisen. 11. Auflage. Trauner, 2002, ISBN 3-85320-359-0. Herwig Gasser / Petra Schmidt: Neue Wiener Mehlspeisen 3.Auflage , Agens Ketterl, 2006 ISBN 3-85134-014-0 Andreas Wojta: Meine Wiener Küche, D + R Verlagsgesellschaft, Wien 2007, ISBN 3902469110 Ewald Plachutta / Mario Plachutta: Plachutta-Meine Wiener Küche, Brandstätter, Wien 2008, ISBN 3850332136

Катэгорыя:Аўстрыйская кухня Катэгорыя:Вена