S/2003 J 16 — натуральны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё Быў выяўлены 6 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Брэта Глэдмана. Спадарожнік не атрымаў пакуль афіцыйнай назвы.
Арбіта S/2003 J 16 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.957.000 км за 616 дзён, 8 гадзін і 38 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысытэт 0,2246. Нахіл рэтраграднай арбіты да экліптыкі 148,5 °. Належыць да групы Ананкэ.
Фізічныя характарыстыкі Дыяметр S/2003 J 16 складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,3 m.
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2003 годзе