Эжэн Ізаі (; , Льеж — , Брусель) — бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар.
Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі, скрыпача і дырыжора. Затым вучыўся ў Льежскай кансерваторыі ў Дэзірэ Хейнберга, Леона і Радольфа Масараў. Скончыўшы кансерваторыю ў 1874 г., ён яшчэ некаторы час займаўся ў Бруселі пад кіраўніцтвам Генрыка Веняўскага і нарэшце ў 1876—1879 гг. удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў Анры В'ётана.
У 1880—1882 гг. Ізаі займаў пасаду канцэртмайстра ў берлінскім аркестры Бен'яміна Більзэ (змяніўшы на гэтай пасадзе свайго суайчынніка Сезара Томсана), у гэты ж перыяд ён здзейсніў канцэртную паездку па Скандынавіі разам з Антонам Рубінштэйнам. У 1883—1886 гг. Ізаі жыў і працаваў у Парыжы, дзе ў яго ўстанавіліся асабістыя і творчыя сувязі з вядучымі французскімі кампазітарамі — у прыватнасці, Сезар Франк прысвяціў яму сваю санату для скрыпкі і фартэпіяна. З 1886 пасяліўся ў Бруселі.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Бельгіі Катэгорыя:Скрыпачы Бельгіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Бельгіі