Металарэзны станок — станок, прызначаны для памернай апрацоўкі металічных загатовак шляхам зняцця матэрыяла механічным спосабам.

thumb|250px|Такарны станок, адзін з прадстаўнікоў металарэзных станкоў

Гісторыя металарэзных станкоў

Лічыцца, што гісторыя металарэзных станкоў пачынаецца з вынаходства супарта такарнага станкаПерля З. Н. Чудесные станки, Молодая гвардия, 1944, 125 с.. Каля 1751 г. французскі інжынер і вынаходнік Жак дэ Вакансон стварыў станок са спецыяльнай прыладай для фіксацыі разца, у якім адсутнічаў непасрэдны ўплыў рукі чалавека на формаўтварэнне паверхні.

Класіфікацыя металарэзных станкоў

Станкі класіфікуюцца па мноству прыкмет. Па класу дакладнасці металарэзныя станкі класіфікуюцца на пяць класаў: (Н) Нармальнай дакладнасці (П) Падвышанай дакладнасці (В) Высокай дакладнасці (А) асабліва высокай дакладнасці (С) асабліва дакладныя станкі (майстар-станкі) Класіфікацыя металарэзных станкоў па масе: лёгкія (< 1 т) сярэднія (1-10 т) цяжкія (>10 т) унікальныя (>100 т) Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені аўтаматызацыі: ручныя паўаўтаматы аўтаматы станкі з ЛПК гнуткія вытворчыя сістэмы Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені спецыялізацыі: універсальныя. Для вытворчасці шырокай наменклатуры дэталяў малымі партыямі. Выкарыстоўваюцца ў адзінкавай і сэрыйнам вытворчасці. Таксама ўжываюць падчас рэмонтных работ. спецыялізаваня. Для вытворчасці вялікіх партый дэталяў аднаго тыпа. Ужываюцца ў сярэдняй і буйнасерыйнай вытворчасці спецыяльныя. Для стварэння адной дэталі ці дэталі аднаго тыпаразмеру. Ужываюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытворчасці

Па тыпу апрацоўкі ў СССР была прынята наступная класіфікацыя: Станкі Група <p align="center">Тыпы станкоў 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Такарныя 1 Аўтаматы і паўаўтаматы Рэвальверныя Свідравальна-адразныя Карусельныя Вінтарэзныя Шматрэзцовыя Спецыялізаваня для фасонных вырабаў Розныя такарныя аднашпіндзельныя шматшпіндзельныя Свідравальныя і расточныя <p align="center">2 Вертыкальна-свідравальныя Аднашпіндзельныя паўаўтаматы Шматшпіндзельныя паўаўтаматы Каардынатна-расточныя аднастойкавыя Радыяльна-свідравальныя Гарызантальна-расточныя Алмазна-расточныя Гарызантальна-свідравальныя Розныя свідравальныя Шліфавальныя, паліравальныя, даводкавыя 3 Круглашліфавальныя Унутрашліфавальныя Абдзірнашліфавальныя Спеыялізаваныя шліфавальныя - Заточныя Плоскашліфавальныя з прамавугольным ці круглым сталом Прыціркавыя і паліравальныя Розныя станкі, працуючыя абразіўным інструментам Камбінаваныя 4 Універсальныя Паўаўтаматы Аўтаматы Электрахімічныя Электраіскравыя - Электраэразійныя, ультрагукавыя Анодна-механічныя - Зуба- рэзьба-апрацоўчыя  5 Зубастрагальныя для цыліндрычных колаў Зубарэзныя для канічных колаў Зубафрэзерныя для цыліндрычных колаў і шліцавых валікаў Зубафрэзерныя для чарвячных колаў Для апрацоўкі тарцоў зуб'яў колаў Рэзьбафрэзерныя Зубааздобныя Зуба- і рэзьба- шліфавальныя РОзныя зуба- і рэзьба- апрацоўчыя Фрэзерныя 6 Вертыкальна-фрэзерныя Фрэзерныя няспыннага дзеяння - Капіявальныя і гравіравальныя Вертыкальныя бескансольныя Прадольныя Шырокаўніверсальныя Гарызантальныя кансольныя Розныя фрэзерныя Габлявальныя, даўбёжныя, працяжны  7 Прадольныя Папярэчна-габлявальныя Долбёжные Працяжныя гарызантальныя - Працяжныя вертыкальныя - Розныя габлявальныя аднастойкавыя двухстйкавыя Разразныя 8 Адразныя, працуючыя: Слушна-адразныя Пілы - - такарным разцом абразіўным колам фрыкцыйным блокам лентачныя дыскавыя нажовачныя Розныя 9 Муфта- і труба- апрацоўчыя Пілонасякальныя Слушна- і бясцэнтрова- абдзірныя - Для іспытаў інструмента<p>  Дзялільныя машыны  Балансавальныя - -

Формаўтваральныя рухі

Для ажыццяўлення працэсу рэзання на металарэзных станках неабходна забяспечыць узаемасувязь формаўтваральных рухаў.

У металарэжучага станка ёсць прывад (механічны, гідраўлічны, пнеўматычны), з дапамогай якога забяспечваецца перадача руху рабочым органам: шпіндэлю, супарту і г. д. Комплекс гэтых рухаў завецца формаўтваральнымі рухамі. Іх класіфікуюць двума відамі:

1) Асноўныя рухі (рабочыя), якія прызначаны непасрэдна для ажыццяўлення працэсу рэзання:

а) Галоўны рух Dг — ажыццяўляецца з максімальнай хуткасцю. Можа перадавацца як загатоўцы (напрыклад у такарных станках) так і інструменту (напр. у свідравальных, шліфавальных, фрэзерных станках). Характар рухаў: круцільны ці паступальны. Характарызуецца хуткасцю — v (м/с).

б) Рух падачы Ds — ажыццяўляецца з меншай хуткасцю і таксама можа перадавацца і загатоўцы і інструменту. Характар руху: круцільны, кругавы, паступальны, перарывісты. Віды падач: падача на ход, на двайны ход Sx. (мм/ход), Sдв.х. (мм/дв.ход); падача на зуб Sz (мм/зуб); падача на абарот So (мм/абарот); хвілінная падача Sm (мм/хв).

2) дапаможныя рухі — спрыяюць ажыццяўленню працэсу рэзання, але не ўдзельнічаюць у ім непасрэдна. Віды дапаможных рухаў: наладка станка; усталёўка рэжымаў рэзання; усталёўка абмежавальнікаў ходу ў адпаведнасці з памерамі і канфігурацыямі загатовак; кіраванне станком падчас работы; усталёўка загатоўкі, здыманне гатовай дэталі; усталёўка і змена інструмента і іншае.

Гл. таксама

Супарт Бабка, модуль станка Шпіндэль Заточка металарэзнага інструмента

Літаратура

Катэгорыя:Металарэзныя станкі