Зва́рка — тэхналагічны працэс атрымання нераздымнага злучэння цвёрдых матэрыялаў, дэталей машын, канструкцый і збудаванняў пры іх награванні або пластычным дэфармаванні, у выніку якіх у месцы злучэння ўстанаўліваюцца трывалыя міжатамныя сувязі. Вызначаецца прадукцыйнасцю, універсальнасцю і эканамічнасцю. Пашырана ў прамысловай вытворчасці і будаўніцтве. Найбольшае значэнне мае зварка металаў і сплаваў; зварваюць таксама пластмасы, шкло, кераміку і інш.
Гісторыя Прасцейшыя прыёмы зваркі былі вядомы ў 8—7-м тысячагоддзі да н.э. Зваркай часцей за ўсё злучаліся вырабы з медзі, бронзы, свінцу, волава і іншых металаў і сплаваў. Злучальныя дэталі награвалі і месца злучэння залівалі загадзя падрыхтаваным расплаўленым металам (так званая, ліцейная зварка).Вырабы з жалеза і яго сплаваў атрымлівалі нагрэвам дэталей у кавальскіх горнах да «зварачнага жару» і потым злучалі іх коўкай (кавальская зварка). У 1882 годзе і ў 1890 годзе М. Г. Славянаў прапанавалі выкарыстаць у мэтах зваркі электрычную дугу. У пачатку 20 ст. былі зроблены першыя спробы зваркі і рэзкі сумессю гаручых газаў з кіслародам. У 1903 годзе французскі інжынер Э. Фушэ атрымаў у Германіі патэнт на ацэтылен-кіслародную гарэлку.
У 2-й палове 20 ст. у тэхналагічным працэсе зваркі сталі выкарыстоўвацца іншыя віды энергіі — плазму, электронныя, фатонныя і лазерныя прамяні, выбух, ультрагук і інш.
Класіфікацыя Па фізічных прыкметах выдзяляюцца класы зваркіКлассификация сварки металлов : тэрмічная зварка, тэрмамеханічная зварка, механічная зварка.
Тэрмічная зварка
Тэрмічная зварка выконваецца плаўленнем з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Падзяляецца на наступныя віды: электрадугавая (дугавая), электрашлакавая, электронна-прамянёвая, плазменна-прамянёвая, іонна-прамянёвая, зварка тлеючым разрадам, светлавая, індукцыйная, газавая, тэрмітная, ліцейная.
Тэрмамеханічная зварка Тэрмічная зварка выконваецца плаўленнем з выкарыстаннем цеплавой энергіі і ціску. Падзяляецца на наступныя віды: кантактная, дыфузійная, індукцыйнапрэсавая, газапрэсавая, тэрмакапрэсійная, дугапрэсавая, шлакапрэсавая, тэрмітнапрэсавая, пячная.
Механічная зварка Механічная зварка выконваецца з выкарыстаннем механічнай энергіі і ціску і падзяляецца на наступныя віды:. халодная зварка, зварка выбухам, ультрагукавая, зварка трэннем, магнітна-імпульсная зварка.
Гл. таксама Зварное злучэнне
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Хренов К. К. Сварка // Вялікая савецкая энцыклапедыя Классификация сварки металлов