Вялікі млын () — адна са славутасцей Гданьска, знаходзіцца ў паўночнай частцы Старога горада.
Млын быў пабудаваны Тэўтонскім ордэнам з цэглы ў XIV стагоддзі. У Сярэднявеччы гэта быў адзін з найбуйнейшых прамысловых будынкаў Еўропы. Млын меў 12, а потым 18 вадзяных колаў, якія прыводзіліся ў рух водамі Радунскага канала. У будынку млына размяшчаліся таксама склад і пякарня.
У цяперашні час у будынку размяшчаецца музей бурштыну.
Літаратура Jerzy Samp: Miasto czterdziestu bram. Gdańsk: marpress, 2000, s. 33-36. ISBN 83-85349-71-5.
Спасылкі
Die Große Mühle in der Danziger Altstadt
Катэгорыя:Вадзяныя млыны Польшчы Катэгорыя:Славутасці Гданьска Катэгорыя:З’явіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі