Чароўная флейта () (K.620) — опера-зінгшпіль Моцарта ў дзвюх дзеях; лібрэта Э. Шыканедэра.
Першая пастаноўка: горад Вена, тэатр «Аўф дэр Відэн», 30 верасня 1791 года.
Сюжэт і крыніцы лібрэта Дачку Царыцы ночы выкраў чараўнік Зарастра. Царыца Ночы пасылае прынца Таміна выратаваць дзяўчыну і дае яму чароўны атрыбут — флейту і памочнікаў. Прынц пераходзіць на бок чараўніка, праходзіць выпрабаванні і атрымлівае каханне.
Сюжэт, апрацаваны ў духу папулярных у той час народных феерый, поўных экзатычных цудаў, Шыканедэр запазычыў у казцы К. Віланда (1733—1813) «Лулу» са зборніка фантастычных паэм «Джыністан, або Выбраныя казкі пра фей і духаў» (1786—1789), з дадаткам з яго ж казак «Лабірынт» і «Разумныя хлапчукі». У ліку дадатковых крыніц таксама называюць эпічную паэму «Аберон, цар чараўнікоў», з дапаўненнямі па лібрэта К. В. Хенслера з оперы «Свята сонца ў брамінаў» Венцэля Мюлера; драму «Тамос, цар егіпецкі» Т. Ф. фон Геблера; раман «Сетас» Ж. Тэрасона (1731). Называюць і працу Ігнаца фон Борна, магістра масонскай ложы «Zur Wahrheit» («Да праўды»), «Аб містэрыях егіпцян» («Über die Mysterien der Ägypter»). Менавіта фон Борну, які сканаў незадоўга да напісання оперы, лібрэта і было прысвечана.
Пасля смерці Эмануэля Шыканедэра на аўтарства лібрэта пачаў прэтэндаваць адзін з акцёраў тэатра «Аўф дэр Відэн» масон Карл Людвіг Гізекэ.
Дзеючыя асобы Таміна, прынц (тэнар) Папагена, птушкалоў (барытон) Паміна, дачка Царыцы ночы (сапрана) Царыца ночы (сапрана) Зарастра, Вярхоўны жрэц Асірыса і Ісіды (бас) Папагена (сапрана) Манастатас, маўр (тэнар) Стары жрэц (бас) Першая, другая і трэцяя дамы (два сапрана і кантральта) першы, другі, трэці пажы (два сапрана, кантральта) 2 узброеныя ваяры (тэнар і бас) аратар пасвечаных (бас) жрэц (тэнар) першы, другі, трэці жрэц (гутарковыя ролі) першы, другі, трэці раб (гутарковыя ролі).
Катэгорыя:Оперы на нямецкай мове Катэгорыя:Оперы 1791 года Катэгорыя:Масонства ў Германіі