Варшаўскі гандлёвы цэнтр () — небаскроб ў Варшаве, Польшча. Вышыня 43-павярховага небаскроба складае 184 метра, разам з антэнай - 208 метраў, з'яўляецца другім па вышыні небаскробам Польшчы. Будаўніцтва вежы працягвалася з чэрвеня 1997 па лістапад 1999 года. Будынак спраектавала архітэктурнае бюро Wyszyński, Majewski, Hermanowicz & RTKL. Будаўніцтвам займалася паўднёвакарэйская кампанія Daewoo, якая ў 2002 годзе прадала аб'ект кампаніі Apollo-Rida.

Спасылкі

Афіцыйны сайт , ВТЦ на SkyscraperPage.com

Катэгорыя:Небаскробы Варшавы Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 200 да 249 метраў Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Варшаве