Эвернія слівавая (Evernia prunastri) — від лішайнікаў роду .

Апісанне Слаявіна мяккая кусцістая, можа дасягаць 10 см у даўжыню. Яна складаецца з зрослых унізе (на кары дрэва) густарослых, надзвычай разгалінаваных, падобных на рогі аленя, лопасцей. Колер слаявіны вар’іруе ад зялёнага да зелянява-белага ў сухое надвор’е — і ад цёмна-карычнева-зялёнага да жоўта-зялёнага, калі мокра. Структура слаявіны Evernia prunastri у сухое надвор’е даволі грубая, а пры наяўнасці вільгаці ў навакольным асяроддзі набывае эластычнасць. Гэты лішайнік мае вельмі выяўлены, але даволі складаны водар, які можа быць апісаны, як драўняны і злёгку салодкі. Асобнікі, якія растуць на хвоях, маюць відавочны пах шкіпінару, што ацэнена ў парфумерыі.

250px|thumb| Распаўсюджанне Расце на ствале і галінах дубоў і некаторых іншых лісцяных і іглічных дрэў, у тым ліку на піхтах і хвоях, на мёртвай драўніне. Гэты лішайнік распаўсюджаны паўсюль у горных лясах умеранага клімату ў Паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, краінах Цэнтральнай Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна.

Выкарыстанне Экстракт (рэзіноід) Evernia prunastri выкарыстоўваецца ў сучаснай парфумернай прамысловасці для фіксацыі водараў. У 2010 годзе Міжнародная асацыяцыя па араматычных рэчывах (IFRA) увяла абмежаванні на выкарыстанне натуральнага дубовага моху з-за алергенных уласцівасцей яго кампанентаў — атранорын і хлоратранорын. Камерцыйны збор расліны вядзецца ў краінах Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы. Сабраны ўраджай экспартуецца ў Францыю, дзе перапрацоўваецца.

Утрымлівае эверніевую і ўснінавую кіслоты.

Літаратура Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974.

Спасылкі

Катэгорыя:Пармеліевыя