Герб Вострава Мэн () уяўляе сабой сярэбраны трыскеліён (трыножнік), з залатымі шпорамі і накаленнікамі, у чырвоным полі.

Паколькі востраў Мэн з'яўляецца каронным валоданнем, больш дакладная назва яго герба - Герб Яе Вялікасці, як кіраўніцы вострава Мэн ().

Герб быў падараваны востраву каралеўскім указам ад 12 ліпеня 1996 года. Да гэтага на востраве выкарыстоўвалася больш простая версія герба.

Апісанне Геральдычнае апісанне герба:

" Герб: На чырвоным полі срэбны трыножнік з залатым аздабленнем і шпорамі, шчыт увянчаны імператарскай каронай, шчыт падтрымліваюць сокал сапсан справа і крумкач злева, звернутыя адзін да аднаго, якія стаяць на стужцы з дэвізам Quocunque Jeceris Stabit.

Гл. таксама Сцяг вострава Мэн Трыскеліён

Спасылкі Герб вострава Мэн на афіцыйнай старонцы ўрада

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы вострава Мэн Востраў Мэн