Трызны — шляхецкі род герба «Газдава» ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Паходзяць ад праваслаўных баяраў Браншчыны. Ад 2-й паловы XV ст. валодалі маёнткам Палонка ў Ваўкавыскім павеце.
Найбольш вызначыліся ў XVII ст. У Расійскай імперыі род быў унесены ў І частку Радаводных кніг Мінскае губерні.
Радавод N Карповіч Трызна, староста бабруйскі ў 1508 Васіль (? — па 1530), земянін каралеўскі 1523—1525 Апанас (? — па 1542) Іван (? — па 1543) Захар Кацярына (каля 1532 — ?), м. Павел Уніхоўскі (1515—1594) Іосіф (Язэп) Рыгор Трызна (каля 1500—1571) Пётр Трызна (?—1633), ж. Ганна Масальская Уршуля Кацярына Тарэса Рыгор Трызна, маршалак слонімскі Мікалай Трызна (?—1640) Тэафіл Трызна (?—1645) Гедэон Міхал Трызна (?—1652) Марцыян Трызна (?—1643) Павел Пётр Трызна (?—1639)
З нявызначаным месцам у радаводзе Іван, удзельнік Клецкай бітвы (1506) Еўфрасіння, ігумення праваслаўнага Пінскага Варварынскага манастыра (1595) Фама, лубенскі палкавы пісар у 1663 годзе, загадам гетмана Брухавецкага высланы ў Сібір, але хадайніцтвам гетмана Мнагагрэшнага вернуты адтуль, у 1672 годзе зноў лубенскі палкавы пісар Клімент, магілёўскі епіскап (1680—1688) Барыс натураліст (1867—1936?)
Літаратура