Шы́лавічы (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Шылавіцкага сельсавета. Насельніцтва 764 чал. (2012).

Гісторыя thumb|злева|Стары касцёл

Упершыню Шылавічы згадваюцца ў XVI стагоддзі. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Крупскіх, Вольскіх, Весялоўскіх. У 1600 Крыштаф Вольскі фундаваў тут касцёлSzydłowicze (3) // S. 100.. У 1642 Крыштаф і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка Гродзенскаму кляштару брыгітак.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Шылавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у духоўным мястэчку было 13 двароў, дзейнічаў касцёл. На 1914 паселішча мела статус сяла і лічыла 36 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шылавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Шылавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 240 двароў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1836 — 92 чал. XX стагоддзе: 1914 — 201 чал. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 746 чал.; 2012 — 764 чал.

Інфраструктура У Шылавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка Цэнтр прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра».

Славутасці thumb|злева|Новы касцёл Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1907—1914)

Страчаная спадчына

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1600)

Літаратура Szydłowicze (3) // S. 100.

Спасылкі

radzima.org

Катэгорыя:Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства