Алесь Наўроцкі (Аляксандр Піліпавіч Наўроцкі; , вёска Давыдаўка, , Гомельская вобласць — , Мінск) — беларускі празаік і паэт, урач.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1954 годзе скончыў Бабруйскую школу санітарных фельчараў. Працаваў фельчарам у вёсцы Вышкава Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). Працаваў урачом участковай бальніцы ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёна (1962—1965).
У 1964 годзе прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў БССР. Пераехаў у Мінск, працаваў на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (з 1965).
У 1975 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Праз год заўважыў увагу да сябе з боку КДБ, пасля чаго прыпыніў вучобу і вярнуўся ў Мінск (1976).
1 красавіка 1978 года выйшаў з Саюза пісьменнікаў БССР з прычыны неаднаразовага адпрэчвання надрукавання яго твораў выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
У 1980 годзе галосна выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю: публічна пратэставаў супраць метадаў, якія прымяняла ў СССР так званая «карная псіхіятрыя». Звяртаўся па падтрымку да праваабаронцы акадэміка Андрэя Сахарава.
Неўзабаве доктара Наўроцкага наведала ўрачэбна-кансультацыйная камісія, якая вырашыла прымацаваць Алеся Наўроцкага да псіхіятрычнага дыспансера і пазбавіла працы лекара (1981). Доўгі час пісьменнік нідзе не працаваў і амаль не друкаваўся – паводле ўласных словаў, «дваццаць гадоў пісаў у шуфляду».
Творчасць
Дэбютаваў вершам «Краіна родная» ў раённай газеце «Ленінская перамога» ў 1952 годзе, а з 1954 года выступаў у рэспубліканскім друку (часопіс «Полымя», верш «Ранак ідзе»).
Аўтар зборнікаў паэзіі «Неба ўсміхаецца маланкаю» (1962), «Гарачы снег» (1968), «Пакаленні і папялішчы» (1990), кнігі апавяданняў «Валун» (1976), якая выйшла ў двух варыянтах: як зборнік апавяданняў (1976) і як раман на рускай мове (1994).
У 2016 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла ў свет кніга Алеся Наўроцкага «Выбраныя творы».
Літаратура
— Т. 4. — С. 383.
Спасылкі Маланкі і папялішчы Алеся Наўроцкага Паэт і Камітэт: справа Алеся Наўроцкага
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Савецкія дысідэнты