Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква — колішні праваслаўны храм у Віцебску ў раёне Заручаўя (Заручаўскай слабады) — сённяшні двор паміж вуглавымі дамамі на вуліцы Калініна 8/2 і газеты «Праўды» 4.

Гісторыя Пабудавана ў 1771—1800 гадах з цэглы, верагодна, на месцы папярэдняга драўлянага храма, на сродкі цэха кажамякаў, у барочным стылі. Падчас вайны 1812 года прыстасавана пад млын. Знішчана ў 1950-я гады.

Архітэктура Паводле даследаванняў архітэктара А. М. Кулагіна, галоўны фасад фланкіраваўся 2-яруснымі вежамі, над дахам узвышаўся купал на светлавым барабане.

Гл. таксама Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква, Віцебск

Літаратура Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква, Віцебск // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 228.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебска Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Віцебска Катэгорыя:Збудаванні Віцебска ў стылі барока Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:1800 год у Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Віцебску