Раман Бегуноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» i былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

«Мінск» Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. У сезоне 2012 стаў іграком асноўнага складу, звычайна займаў пазіцыю правага абаронцы.

У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазіцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Свярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 года аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, не выратавала каманду ад паражэння (2:3).

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтр абароны і замацаваўся там. У сезоне 2015 года стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

«Дынама» Мінск У ліпені 2015 года цікавасць да Рамана стала праяўляць мінскае «Дынама». 14 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове, звычайна стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. З мая па ліпень 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У сакавіку 2017 года быў абраны капітанам «Дынама», аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сезоне 2017 на схему з пяццю абаронцамі застаўся выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы. У сезоне 2018 таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў з-за траўмы.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з дынамаўцамі, аднак неўзабаве пакінуў каманду.

«Тарпеда-БелАЗ» У хуткім часе пасля зыходу са сталічнага клуба стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня пачаў з’яўляцца на полі, пазней зноў выбываў з-за траўм, толькі з кастрычніка стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе каманды.

«Шахцёр» У снежні 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, потым пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2022 года. У пачатку 2021 года з’яўляўся на полі нерэгулярна, пасля стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з салігорскім клубам.

Вяртанне ў «Дынама» Неўзабаве пасля сыходу з «Шахцёра» далучыўся да мінскага «Дынама» і хутка падпісаў кантракт з клубам. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам. У 2023 годзе рэгулярна гуляў у аснове, дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з «Дынама».

Міжнародная кар’ера Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

У 2015 годзе пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі. Пасля доўгага перапынку зноў стаў выклікацца ў зборную з 2020 года.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2020, 2021, 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018 Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2017, 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Мінск 25 0 2011 дубль Мінск 20 0 2012 Д1 Мінск 19 0 2013 Д1 Мінск 24 2 2014 Д1 Мінск 30 1 2015 (1) Д1 Мінск 14 1 2015 (2) Д1 Дынама 8 0 2016 Д1 Дынама 17 1 2017 Д1 Дынама 24 1 2018 Д1 Дынама 16 0 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 0 2020 Д1 Шахцёр 13 3 2021 Д1 Шахцёр 19 1 2022 Д1 Дынама 19 1 2023 Д1 Дынама 23 2

Крыніцы

Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск