Аляксандр Свярчынскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2» і дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўны склад каманды. У сезоне 2013 замацаваўся ў асноўным складзе ў якасці правага абаронцы, чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Раманам Бегуновым.
У пачатку сезону 2014 выхадзіў на замену, але неўзабаве Раман Бегуноў быў пераведзены ў цэнтр, і Свярчынскі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»Сверчинский останется в «Минске».
У лютым 2016 года пакінуў «Мінск» і стаў іграком славацкага клуба «Земплін»Александр Сверчинский продолжит карьеру в словацком "Земплине". Па заканчэнні сезону 2015/16 вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з мінскім «Дынама», з якім 12 ліпеня 2016 года падпісаў кантрактАлександр Сверчинский стал игроком минского "Динамо". Спачатку гуляў у стартавым складзе мінчан, але ў верасні страціў месца ў аснове. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»Александр Сверчинский покинул минское "Динамо".
У сакавіку 2017 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубамСверчинский официально стал игроком "Ислочи". Стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але ў чэрвені 2017 года пакінуў «Іслач»Александр Сверчинский покинул "Ислочь" і неўзабаве зноў папоўніў склад «Земпліна»Футбол. Александр Сверчинский вернулся в словацкий "Земплин". Спачатку гуляў у стартавым складзе славацкага клуба, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года пакінуў «Земплін»Александр Сверчинский покинул словацкий "Земплин".
У лютым 2018 года вярнуўся ў «Мінск»Александр Сверчинский вернулся в «Минск», аднак у ліпені таго ж года па ўзаемнай згодзе пакінуў клуб"Минск" расстался со Сверчинским і неўзабаве перайшоў у армянскі «Гандзасар»Александр Сверчинский перешел в армянский "Гандзасар". Ужо ў верасні 2018 года пасля канфлікту з кіраўніцтвам пакінуў армянскую камандуБелорусский защитник Сверчинский покинул армянский "Гандзасар" из-за скандала?.
У пачатку 2019 года, завяршыўшы кар’еру, заснаваў у Літве IT-кампанію «Alex Sverch Football Promotion Group MB», якая займаецца распрацоўкай дадаткаў у індустрыі спорту. У верасні 2020 года анансаваў стварэнне асацыяцыі футбалістаў для юрыдычнай абароны, медыцынскай падтрымкі і перападрыхтоўкі пасля завяршэння кар’ерыФутбол. Александр Сверчинский анонсировал создание ассоциации футболистов.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 Д3 Мінск-2 24 0 2009 дубль Мінск 18 0 2010 дубль Мінск 16 0 2011 Д1 Мінск 3 0 2012 Д1 Мінск 11 0 2013 Д1 Мінск 24 0 2014 Д1 Мінск 31 0 2015 Д1 Мінск 25 0 2015/16 (2) Д1 Земплін 12 0 2016 (2) Д1 Дынама 5 0 2017 (1) Д1 Іслач 10 0 2017/18 (1) Д1 Земплін 11 0 2018 (1) Д1 Мінск 13 1 2018/19 (1) Д1 Гандзасар 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гандзасар Капан Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Земплін Міхалаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2