Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. , в. Буда-Люшаўская, , Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гадах — літаратурны супрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 года — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».

Творчасць Дэбютаваў вершам у 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок…» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць…» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Узнагароды Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (1995) Медаль Францыска Скарыны (2007) Залаты купідон (2009) Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2019) У 2025 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твора для дзяцей і падлеткаў» — «Акадэмія… на колах».

Літаратура

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Гумарысты СССР Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»