Нічыпар Тодаравіч Чарнушэвіч (, , Слуцкі павет, Мінская губерня — , Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, драматург. Брат пісьменніка Міколы Хведаровіча.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1915—18 знаходзіўся ў Калузе, жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў. У 1917—1920 настаўнічаў у Траянаўскім земскім народным вучылішчы на Капыльшчыне. У 1920—1922 служыў у Чырвонай Арміі.

Вучыўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэтата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1922—1928). Вучобу сумяшчаў з працай літсупрацоўніка, потым загадчыка аддзела ў газеце «Савецкая Беларусь» (1924—1929). У 1926 быў адным з рэдактараў друкаванага органа беларускага студэнцтва «Голас студэнта». Член літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929—1930 слухач Вышэйшых навукова-педагагічных курсаў пры 2-м Маскоўскім універсітэце.

27 сакавіка 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі. 10 красавіка 1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі ў г. Вятку. У ссылцы захварэў на сухоты, ад якіх пакутваў усё жыццё.

У 1931—1935 супрацоўнік газеты «Вятская правда» (пазней «Кировская правда»). У 1935—1941 выкладаў гісторыю ў сярэдніх школах Масквы. У кастрычніку 1941 эвакуіраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Тюменская правда».

З 1947 жыў у Мінску. Працаваў начальнікам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, выкладчыкам гісторыі ў Мінскай афіцэрскай школе (з 1949), старшым інжынерам трэста папяровай прамысловасці (з 1952), потым ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве і на Беларускім радыё.

Сябра СП БССР з 1957.

Рэабілітаваны 19 верасня 1960.

Памёр 18 лютага 1967, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць Першыя вершы надрукаваў у 1923 (часопіс «Полымя»). У кнігах паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966), «Выбраныя вершы» (1975) роздум над месцам чалавека на зямлі, тэма прыроды. Аўтар п’ес «Шукальнікі вышыні», «Сям’я доктара Чыверса», кінааповесці «Арсенал пачуццяў».

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў.

Літаратура С. 239 Т. 6. С. 255

Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Драматургі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР