Леан Міхал Радзівіл (, Нясвіж, Наваградскі павет — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік польны літоўскі (з 1750).
Валодаў маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве, а таксама Шыдлоўцам у Польшчы.
Біяграфія З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Антонія і Марцыяны з Сясіцкіх. Выхоўваўся сваякамі — Міхалам Казімірам «Рыбанькам» і яго жонкай Францішкай Уршуляй з Вішнявецкіх.
16 лютага 1744, паводле волі апекуноў, ажаніўся з кузінай Францішкі Уршулі Ганнай з Мыцельскіх (1729—1771). Меў з ёй сыноў Мікалая (1746—1795), Міхала (памёр у маленстве) і Мацея (1749—1800), а таксама дачку Тэафілію Магдалену.
Хваравіты з дзяцінства, памёр заўчасна.
Літаратура
Спасылкі
Леан Міхал Катэгорыя:Стражнікі польныя літоўскія