Та́пты (, , ) — рака ў цэнтральнай Індыі, цячэ на ўсход ад горнага масіва Сатпура паблізу горада Бетул у штаце Мадх’я-Прадэш, далей цячэ на захад, збольшага паралельна да ракі Нармада. Да басейна ракі адносіцца таксама рэгіён Кандэш у штаце Махараштра.
Даўжыня ракі 720 км, з якіх 300 км з’яўляюцца суднаходнымі. Тапты ўпадае ў Аравійскае мора ў раёне Камбейскага заліва каля горада Сурат у штаце Гуджарат. У вусці ўтварае эстуарый. У цэлым, басейн Тапты складае 77 800 км². Сярэдні расход вады каля 650 м³/с.
На рацэ горад Бурханпур.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Азіі