Танкано́г, або Келерыя (Koeléria) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя шыза-зялёныя травяністыя карэнішчавыя расліны з вузкалінейнымі, пляскатымі, шырпатымі ліставымі пласцінкамі. Суквецце — коласападобная рыхлая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Каласкі 2—5-кветкавыя, сціснутыя з бакоў. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў нетрапічных раёнах абодвух паўшар’яў, у стэпах, на лугах, у рэдкіх лясах, радзей у тундры і альпійскім поясе гор.

Гаспадарчае значэнне Некаторыя віды сенакосныя і пашавыя расліны, а таксама выкарыстоўваюцца ў мэтах замацавання пяскоў.

Віды Род налічвае каля 80 відаў. Паводле сайта The Plant List — 50 відаў.

На тэрыторыі Беларусі 4 віды:

Літаратура

Спасылкі

Genus: Koeleria Pers. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Koeleria // The Plant List

Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей