Магілёўцы (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета.

Назва Непадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя вельмі старыя пахаванні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле адной з версій, ад яго атрымала назву і вёска.

Сярод іншых версій паходжання назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёва, або паводле назвы родавага герба «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў. Апошняя версія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалагічнага падабенства і спалучэння з назвамі дзвюх блізкіх вёсак — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Бранта) і Зельзін (некалі маёмасць памешчыка Зельдзіна).

Гісторыя Сядзіба закладзена Іосіфам Быхаўцам, камергерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагоддзі. Унутры барочнага парку знаходзіўся двухпавярховы палац.

За расійскім часам — у Лыскаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерніMohylowce // , уласнасць Быхаўцаў. Па смерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 уласнікамі маёнтка сталі яно бяздзетныя сыны Станіслаў і Казімір, абодва былі генерал-маёрамі расійскага войска. Пасля смерці братоў маёнтак дастаўся сыну іх сястры Юліі (1825—1858) ад Яўстафія Дзяконскага (1820—1894), Казіміру Дзяконскаму. Яго жонкай стала Стэфанія Талочка, дачка Эдварда Талочкі — гаспадара маёнтка Вердамічы Ваўкавыскага павета.

Апошнім уласнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасля прыходу Саветаў у 1939 годзе Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, пасля чаго яго след губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 годзе. Родавая капліца Быхаўцаў была знішчана, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псіхіятрычная бальніца.

У 1940—1963 гадах цэнтр Магілявецкага сельсавета.

Насельніцтва

Транспарт Аўтамабільныя дарогі Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы і Магілёўцы — Лібярполь.

Славутасці Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх (XVIII стагоддзе) — Мемарыяльная калона (XVIII—XIX стагоддзі) Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (XI стагоддзе) —

Вядомыя асобы Альбін Міхал Дзяконскі (1892 — пасля 1940) — польскі паэт, апошні ўласнік маёнтка ў Магілёўцах. Аляксандр Быхавец (?—1863) — шляхціц, гісторык, адкрывальнік «Хронікі Быхаўца». Юрый Мікалаевіч Дзеркач (нар. 1962) — беларускі ўрач і палітык.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Зеляневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна