Заліў Амундсена () — заліў Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж берагамі Канады і астравамі Банкс і Вікторыя.
Заліў быў адкрыты ў 1826 годзе палярнымі даследчыкамі Джонам Франкліным і Джонам Рычардсанам, які нанёс на карту частку берагавой лініі заліва. У 1850 годзе праз заліў з захаду на ўсход на караблі «Інвесцігейтар» прайшла экспедыцыя Роберта Мак-Клура, якая ўпершыню пераадолела Паўночна-Заходні праход на караблі і саняхEncyclopedia Britannica. Amundsen Gulf. Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Руаля Амундсена, які даследаваў заліў у канцы свайго знакамітага падарожжа па Паўночна-Заходняй праходу 1903—1905 гадоўThe Canadian Encyclopedia. Roald Amundsen Crosses the Northwest Passage .
Геаграфія Узбярэжжа заліва Амундсена падзелена паміж двума тэрыторыямі Канады — Нунавутам і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі. Заліў злучаецца на ўсходзе з пралівам Долфін-энд-Юніён, на поўначы — з пралівам Прынца Уэльскага. Мае мноства заліваў і бухт — залівы Франклін і Дарнлі (мацерыковая частка), бухты Дэ-Салі і Тысіджэр (востраў Банкс), залівы Уолкер, Мінта, Прынс-Альберт (востраў Вікторыя).
Даўжыня каля 445 км, найбольшая шырыня 213 км. Глыбіня да 285 м. Вышыня прыліваў 0,2—0,3 м.
Большую частку года ўкрыты лёдам. У заліў ўпадаюць шматлікія рэкі, самыя буйныя з якіх — Хортан і Харнадэй. Заліў уваходзіць у экасістэму мора БафортаУ Encyclopedia Britannica заліў Амундсена называюць «працягам мора Бафорта», у Геаграфічнай энцыклапедыі пра яго напісана: «Адносяць к залівам мора Бафорта», а ў аналагічным артыкуле Вялікай Савецкай Энцыклапедыі мора Бафорта не згадваецца.
У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу.
Літаратура
Катэгорыя:Залівы Канады Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Руаль Амундсен