Ежы Папялушка (; , Акопы, гміна Сухаволя, Падляскае ваяводства — , каля Улацлаўка) — польскі каталіцкі святар беларускага паходжання, звязаны з «Салідарнасцю», капелан рабочых, быў забіты функцыянерамі Службы Бяспекі (СБ). Блаславёны.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1947 годзе ў беларускай сям’і, скончыў духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў пасвечаны на святара кардыналам Стэфанам Вышынскім. Падчас забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяроддзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).

Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў «Салідарнасці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 года ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянерамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле.

Сёння яго магіла знаходзіцца ля касцёлу Св. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.

Памяць Працэс беатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 года ў касцёле Св. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазней. Затым з 3 мая 2001 года пачалася праца Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасць працэсу. 19 снежня 2009 года быў аб’яўлены дэкрэт Папы Рымскага Бенедыкта XVI пра яго пакутніцтваEwa K. Czaczkowska, Jan Paweł II i ks. Jerzy na ołtarze w 2010 r. // rp.pl, 21.12.2009 . Беатыфікацыю прызначылі на 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве.

Фільмы пра Папялушку знялі: ў 1988 годзе Агнешка Голанд — «To Kill a Priest» («Забіць святара») і ў 2009 годзе Рафал Вячынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ўнутры нас»).

13 кастрычніка 2009 года быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 13 października 2009 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 28, poz. 314 // . У 2009 годзе, на 25-аю гадавіну смерці святара, Польская Пошта выпусціла марку 1,55 злотага з яго выявайZnaczki wprowadzone do obiegu w okresie: 30.09 — 31.12 2009r.: // poczta-polska.pl .

Літаратура Milena Kindziuk, Ksiądz Jerzy Popiełuszko. Axel Springer, ISBN 978-83-7558-255-0.

Спасылкі Інфармацыйны партал Інстытуту нацыянальнай памяці Pra Papiałušku pa našamu

Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989) Катэгорыя:Памерлі ў Куяўска-Паморскім ваяводстве Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча) Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Каталіцкія блаславёныя Катэгорыя:Святыя Польшчы